Напярэдадні выбараў для Беларусі няма рэальных вонкавых пагроз, заявіў 24 лістапада журналістам у Мінску старшыня КДБ Вадзім Зайцаў.

«У краіне спрыяльная, спакойная сітуацыя. У нас усё добра», — сказаў ён.

Зайцаў не стаў раскрываць падрабязнасці справы аб затрыманні кур’ера, які нібыта вёз 200 тыс. долараў для апазіцыі. Ён адзначыў, што пасля завяршэння расследавання інфармацыя будзе апублікавана. Пры гэтым, адказваючы на пытанне журналістаў, ці быў гэта адзінкавы выпадак, Зайцаў сказаў: «Вядома, не адзін».

Нагадаем, 1 кастрычніка 2010 года на сустрэчы з расійскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму вядома, хто спансуе апазіцыю. «Мы ведаем, таму што нядаўна аднаго такога кур’ера, які, парушаючы закон, перавозіў 200 тысяч долараў цераз мяжу, мы затрымалі», — сказаў ён. Пляцоўкі для фінансавання беларускай апазіцыі створаны ў Літве, Польшчы і Германіі, дадаў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?