Грамадства

Попыт на дарагія кватэры Мінска падтрымліваюць маскоўскія "гульцы"

Эксперты сталічнага рынку арэнды жыллёвай нерухомасці прагназавалі, што ў кастрычніку-лістападзе, пасля таго, як закончыцца студэнцкі ажыятаж, адбудзецца патанненне арэнды мінскіх кватэр. Аднак сёлета гэтага патаннення практычна не было…

Мінімальны кошт аднапакаёвак — 200 USD

Сёння самыя слабенькія па якасці аднапакаёвыя кватэры ў старых дамах у Заводскім раёне і Шабанах, а таксама кватэры без мэблі ў Фрунзенскім раёне прапануюцца кліентам па кошце 200–220 долараў. Год таму жыллё такой якасці было на 30–40 долараў танней. «Слабенькія» двухпакаёвыя кватэры (ці такое жыллё без мэблі) каштуе 250 долараў.

Паводле інфармацыі агента па аперацыях з жыллёвай нерухомасцю агенцтва нерухомасці «Дзінас» Іны Кульшы, мінімальны кошт арэнды аднапакаёвых кватэр уздоўж лініі метро складае 250 долараў. Аднак па такім кошце зараз магчыма адшукаць маленькія кватэры толькі са стандартным наборам айчыннай мэблі, халадзільнікам і тэлевізарам. Кватэра з сучаснай кухняй і пральнай машынай будзе каштаваць ужо даражэй.

Звычайныя двухпакаёвыя кватэры недалёка ад метро каштуюць 300–350 долараў.

На рынку не хапае якаснага жылля па разумных цэнах

Згодна з інфармацыяй Іны Кульшы, сёння самымі масавымі кліентамі агенцтваў нерухомасці з’яўляюцца маладыя людзі (галоўным чынам — мінчане), якія вырашылі здымаць жыллё, каб жыць асобна ад бацькоў. Такія маладыя сем’і маюць сярэднія заробкі каля 600–700 долараў і гатовыя здымаць адна- ці двухпакаёвыя кватэры за 300–350 долараў. За такі кошт кліенты жадаюць мець якаснае жыллё з мэбляй і сучаснай бытавой тэхнікай, дзе абавязкова павінна быць нестарая кухня і пральная машына. Аднак на рынку такіх хадавых кватэр з сярэднім цэннікам арэнды сёння не хапае. Попыт на якаснае і не вельмі дарагое жыллё цяпер большы за прапанову.

Цяпер маладыя сем’і з уласным аўто актыўней пачынаюць здымаць больш прасторнае жыллё ў новабудоўлях. Там новыя кватэры маюць сучасную планіроўку і ўтульныя кухні, а побач з домам хапае месцаў для паркоўкі. Гэтым летам у Фрунзенскім раёне ў эксплуатацыю было здадзена шмат новых дамоў. Цэны на арэнду там да сярэдзіны кастрычніка былі невялікія, аднак потым… Пустыя кватэры ў новабудоўлях былі хутка «павымываныя», і цэны зноў палезлі ўгору.

Маскоўскія гульцы часам гатовыя здымаць мінскія кватэры і за 500–700 долараў

Апошнім часам беларускую сталіцу ўсё часцей наведваюць маскоўскія «грашовыя турысты», якія жадаюць добра «адпачыць» у дарагіх камфортных казіно. Вялікая колькасць такіх азартных турыстаў з’яўляецца ў Мінску на выхадныя і на расійскія святы. Напрыклад, у лістападзе маскоўскія гульцы «завісалі» ў мінскіх казіно на працягу амаль двух тыдняў. Раней маскоўскія аматары рулеткі часцей здымалі кватэры на суткі, аднак для грамадзян суседняй сталіцы кошт такой паслугі дасягнуў 60–100 долараў. Маскоўскія гульцы хутка скемілі, што ім лепш аформіць доўгатэрміновую арэнду, няхай і дарагіх кватэр у цэнтры за 400–500, а часам і за 700 долараў за месяц. Праўда, нашы гаспадары дарагіх кватэр таксама ўразумелі, што на «гульнявой хваробе» можна зарабляць добрыя грошы. Сёння ўладальнікі якасных кватэр у Цэнтральным і Савецкім раёнах патрабуюць ад кліентаў з маскоўскай прапіскай перадаплату па арэндзе адразу за 2–3 месяцы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць