Эканоміка11

Пакет акцый ААТ «Беларуськалій» ацэнены ў 30 млрд даляраў

«Кітайцы думаюць. Мы сказалі ім пра кошт і нашы ўмовы».

Увесь пакет акцый ААТ «Беларуськалій» ацэнены ў 30 млрд. даляраў ЗША, паведаміў 24 лістапада журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

Паводле яго слоў, ацэнку правяло РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі». Кузняцоў заявіў, што пытанне з продажам акцый «Беларуськалія» «пакуль завісла».

«Напэўна, кітайцы думаюць. Мы сказалі ім пра кошт і нашы ўмовы.
Яны думаюць, ці прымальныя гэтыя ўмовы для іх» , — сказаў кіраўнік дзяржкамітэта.

Кузняцоў таксама паведаміў, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у кастрычніку

«гэта пытанне асабліва не абмяркоўвалася».

Нагадаем, у жніўні рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ВА «Беларуськалій» было ператворана ў ААТ, 100% акцый якога належаць дзяржаве.

***

«Беларуськалій» быў уключаны ў план прыватызацыі на 2010 год. Як заявіў журналістам 4 жніўня першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, Беларусь не мае намеру спяшацца з продажам гэтага прадпрыемства. «Што да продажу канкрэтнага пакета акцый, то гэта магчыма», — дадаў ён.

Паводле слоў Сямашкі, ёсць шмат ахвотных купіць «Беларуськалій». Але «цяпер не самы ўдалы момант для продажу», лічыць першы віцэ-прэм`ер. «Беларуськалій», растлумачыў ён, — гэта прадпрыемства, якое працуе паспяхова і за кошт сваёй дзейнасці і ўласнага прыбытку рэалізуе інвестыцыйныя праекты.

Раней, у чэрвені 2010 года, Сямашка заяўляў пра гатоўнасць Беларусі прадаць прыкладна 20% акцый «Беларуськалія» за 6–7 млрд. даляраў ЗША.

4 мая 2010 года Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю агенцтву Рэйтэр заявіў, што не выключае магчымасці продажу «Беларуськалія».

«Калі будзе добрая цана за акцыі, мы паглядзім, колькі працэнтаў акцый прадаць. Але кантрольны пакет пакуль застанецца ў Беларусі», — заявіў прэзідэнт.

***

«Беларуськалій» — адзін з найбуйнейшых у свеце і самы буйны ў СНД вытворца і пастаўшчыккалійных мінеральных угнаенняў, адно з вядучых прадпрыемстваў — экспарцёраў краіны. Размешчана ў Салігорску (Мінская вобласць). У склад ВА цяпер уваходзяць чатыры рудаўпраўленні. Агульная колькасць работнікаў — каля 20 тысяч. «Беларуськалій» выпускае кожную шостую тону калійных угнаенняў у свеце. Сумесна з ААТ «Уралкалій» з`яўляецца заснавальнікам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць