У справе Міхася Берната яшчэ не паставілі кропку.

Краязнаўцу, які разам з сябрамі аднавіў шыльду на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы, на размову выклікаюць у райвыканкам. Загадчык аддзела культуры Сяргей Седач сёння наведаў Русінаўскі музей рамёстваў, у якім працуе сп. Бернат. Але не стаў размаўляць пра помнік, спаслаўшыся на занятасць. Папрасіў толькі краязнаўцу прыехаць у панядзелак у райвыканкам. Не патрабаваў больш чыноўнік і тлумачальную запіску.

Міхася Берната, якога пазбавілі дырэктарства ва ўласна створаным музеі, цяпер могуць звольніць з працы зусім. Мясцовыя чыноўнікі «пакрыўдзіліся» на тое, што Бернат не ўзгадніў свае дзеянні з райвыканкамам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?