Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт знаходзіцца з візітам у Ізраілі, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

24 лістапада Філарэт сустрэўся з найсвяцейшым патрыярхам святога горада Іерусаліма і ўсяе Палесціны Феафілам III. На малітоўную памяць ад БПЦ Філарэт перадаў Феафілу III абраз Збавіцеля і святую панагію. У памяць аб сустрэчы і наведванні Іерусаліма Феафіл III таксама ўручыў Філарэту святую панагію.

Затым кіраўнік БПЦ здзейсніў пакланенне Гробу Гасподню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?