25.11.2010 / 14:15

Заўтра ў Беларусь прыйдуць маразы і снег

У суботу-нядзелю да -10°С. Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 лістапада будзе воблачна з праясненнямі, пераважна па паўночнай палове невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, -5°С, днём -3, +3°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, -2°С, днём 0, +2°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 27 лістапада месцамі кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2–8°С, пры праясненнях да мінус 10°С; днём -6, +1°С.

28 лістапада ў паўднёвых раёнах кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1–8°С, ноччу па поўначы мінус 9–11°С.

У Мінску 27 лістапада воблачна з праясненнямі. Ноччу магчымы кароткачасовы снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–5°С, днём мінус 1–3°С.

БелаПАН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру