25.11.2010 / 23:05

Меркель: АЭП — шкодная ідэя 1

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пракамэнтавала ідэю расейскага прэм'ера Ўладзіміра Пуціна стварыць зону вольнага гандлю паміж Расеяй і Эўразьвязам.

Мэркель выказала прынцыповую падтрымку гэтай ідэі, але дадала, што Расея спачатку павінна прадэманстраваць сваю прывержанасьць лібэралізацыі гандлю і далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Плянаваныя пагадненьні аб Адзінай эканамічнай прасторы паміж Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам, на думку канцлеркі, у гэтую пазыцыю не ўкладаюцца.

Сёньня Пуцін прыбывае ў Бэрлін для ўдзелу ў форуме топ-мэнаджараў найбуйнейшых кампаніяў Нямеччыны.

0
European Union / Адказаць
26.11.2010 / 00:27
Чакайце тады дэнансаванне Саюзных Дзяржаў ды Мытных саюзаў,таму што Расея цяпер ужо стане членам НАТА(цi будзе форма узаемаадносiн) ды канешне не сёння членам ЕЗ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру