Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у пятніцу, 26 лістапада, выпускае ў абарачэнне тыражом больш за 10 тыс. экзэмпляраў мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча».

Намінал маркі «А» на ім адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах Рэспублікі Беларусь.

На марцы сталічны мастак Яўген Сіманенка адлюстраваў партрэт вядомага беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка і кінасцэнарыста. А на канверце — мастацкую кампазіцыю па матывах гістарычных твораў У. Караткевіча.

Як расказалі ў РУП «Белпошта»,

месцам гашэння навінкі спецштэмпелем «Першы дзень» вызначана аддзяленне паштовай сувязі № 11 горада Оршы, радзімы Уладзіміра Сямёнавіча.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?