26.11.2010 / 11:44

Наведвальнік рэстарана «Сёмае неба» ў гатэлі «Мінск» разбіўся, упаўшы з 6-га паверха 1

Пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы праводзіць праверку па факце гібелі ў гатэлі «Мінск» 34-гадовага жыхара Мінскага раёна.

Няшчасны выпадак здарыўся прыблізна ў 23.00 25 лістапада.

Мужчына адпачываў у кампаніі ў рэстаране «Сёмае неба», выпіў.

З-за неасцярожнасці ён пераваліўся цераз парэнчы на ўнутранай лесвіцы гатэля і, упаўшы з шостага паверха, памёр на месцы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
26.11.2010 / 12:13
Вось гэтак мог перваліцца і Янка Купала ў гатэлі "Масква". Там парэчы былі яшчэ ніжэй, чым у гатэлі "Мінск".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру