57-гадовы мінчанін загінуў пад коламі «Пежо-405», якім кіраваў п’яны кіроўца, на вуліцы Казінца.

 Фота onliner.by

Фота onliner.by

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, аварыя здарылася 25 лістапада прыблізна ў 14.40. 28-гадовы кіроўца, у крыві якога было выяўлена 2,95 праміле алкаголю, збіў пешахода на нерэгуляваным пераходзе насупраць прыпынку грамадскага транспарту «Ручай».

Па словах кіроўцы, ён ехаў па крайняй правай паласе, не паспеў затармазіць і здзейсніў наезд. Мужчына прызнаў, што выпіў за гадзіну да аварыі пляшку віна (на медасведчанні высветлілася, што ў яго крыві 2,95 праміле алкаголю). Ехаў дадому ў Калядзічы, а паехаў праз горад, бо «на кальцавой заторы».

Супрацоўнікі ДАІ расказалі, што падчас тлумачэнняў кіроўца расплакаўся і заявіў: «Лепш бы мяне пасадзілі».

Будзе заведзена крымінальная справа. Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?