Міністэрства фінансаў Беларусі падрыхтавала ўдакладненне бюджэту на 2010 год з дэфіцытам у межах 2%. Пра гэта паведаміў 26 лістапада журналістам у Мінску першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

Ён адзначыў, што падрыхтаванае ўдакладненне яшчэ не ўнесена на разгляд прэзідэнту.

Нагадаем, дэфіцыт бюджэту на 2010 год складае 1,5%. На 2011 год дэфіцыт бюджэту вызначаны на ўзроўні 3% ад ВУП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?