postimees.ee

postimees.ee

Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, 27 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–8°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 10°С, днём мінус 5 — плюс 1°С.

У Мінску 27 лістапада воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём мінус 1–3°С.

У наступныя двое сутак, 28 і 29 лістапада, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі.

28 лістапада месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, па поўначы да мінус 13°С; днём 0 — мінус 7°С, у паўночных раёнах мінус 8–10°С.

У Мінску ў нядзелю воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём магчымы невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля мінус 7°С, днём мінус 2–4°С.

29 лістапада ноччу па краіне месцамі кароткачасовы снег.

Днём у паўднёвых і цэнтральных раёнах чакаецца рэзкае пагаршэнне ўмоў надвор’я: снег, месцамі моцны, мяцеліца, у Гомельскай і Брэсцкай абласцях на дарогах снежныя заносы.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 7–12 м/с, днём месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3–10°С,

у паўночных раёнах ноччу мінус 11–15°С; днём каля мінус 12°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?