У Беларусі ў наступным годзе павінна быць створана вытворчасць бензапіл. Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў сёння, наведваючы СЭЗ «Мінск».

«З улікам таго, што ў Беларусі праводзяцца вялікія аб’ёмы лесанарыхтовак, неабходна падумаць аб вытворчасці бензапіл у краіне», — сказаў ён. Цяпер на беларускім рынку прысутнічаюць толькі імпартныя бензапілы, у прыватнасці, японскай, шведскай, германскай вытворчасці.

«І такіх тавараў, якія мы ў вялікіх аб’ёмах купляем за мяжой, нямала», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, у Беларусі неабходна ствараць больш імпартазамяшчальных вытворчасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?