Гомельскі мясакамбінат стаў выпускаць прадукцыю з напамінкам пра дату выбараў прэзідэнта Беларусі.

Напрыклад, у фірмовым магазіне мясакамбіната па вуліцы Савецкай у Гомелі

з’явіліся свіныя рэбры з налепкай, дзе адлюстраваная дзяржаўная сімволіка і размешчаны надпіс: «Выбары 2010. 19 снежня».

У кіёсках «Гомельаблдрук» з’явіліся ў продажы пакеты з надпісам «За квітнеючую Беларусь», выявай белага бусла і датай выбараў.

«Думаю, што ў супрацоўнікаў гомельскага камбіната і тых, хто выпускае такія пакеты,

адсутнічае густ — як мастацкі, гэтак і палітычны»,

— мяркуе мясцовы праваабаронца Віктар Адзіночанка.

На яго думку,

налепкі з датай выбараў трэба было б ляпіць на дарагую каўбасу, паказваючы, чым будзе харчавацца народ пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Яны ж размясцілі налепкі на рэбрах — ежы для бедных», — заўважыў праваабаронца.

А белы бусел на «рэкламна-палітычным» пакеце, паводле яго слоў, нагадвае этыкетку гарэлкі вытворчасці мінскага завода «Крышталь».

«Такая агітацыя дыскрэдытуе выбары і палітыку кіраўніцтва краіны, якая, як гэта заяўляецца, скіраваная на паляпшэнне дабрабыту насельніцтва і барацьбу з п’янствам», — пракаментаваў Адзіночанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?