В.Плюшты, Віл. губ., Ашм. пав. Цяпер трохі абрабіўся і бяру пяро ў замуляную ад сахі руку і пішу аб сваей вёсцы: Дзякуй Богу, у нашай вёсцы ўсякі ўмее чытаць і пісаць і не заглядае да Шмулі і да Янкеля, але кожны глядзіць сваей гаспадаркі і як найлепей стараецца яе палепшыць, каб пасьля яго сьмерці добра было дзеткам. Маладзёж таксама не гультуе і ня ходзіць, гдзе не патрэбна, а ўсе разам працуюць пры сваіх бацькох; а як прыйдзе сьвяты дзень, то ўсе зьбяруцца і слухаюць, як я чытаю «Нашу Ніву».

Франук С.

«Наша Ніва». 1911. №40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0