УЕФА адмовіўся задаволіць просьбу БАТЭ змяніць на больш ранні час пачатак матча 5-га тура групавога этапу Лігі Еўропы з кіеўскім «Дынама». Сустрэча мае адбыцца 2 снежня ў 22:05.

У той жа час не выключана, што час сустрэчы можа змяніцца па экстранным прычынах, у тым ліку і з прычыны надвор’я.

Такое рашэнне можа быць прынята суддзямі ў дзень гульні, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.

На вечар 2 снежня беларускія сайты надвор’я па стане на 14:00 сённяшняга прагназуюць ад мінус 7 да мінус 16 градусаў.

***

Нагадаем, што БАТЭ датэрмінова выйшаў у плей-оф (1/16 фіналу) Лігі Еўропы, гульні якой пройдуць 17 і 24 лютага.

Але ў выпадку перамогі над кіеўскім "Дынама" 2 снежня або нічыі з лікам 0:0 і 1:1, БАТЭ зойме першае месца ў групе, што дае выгоды пры лёсаванні стадыі плей-оф, якое пройдзе 17 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?