З 4 па 7 студзеня 2011 г. у Мінску традыцыйна пройдзе VII міжнародны Калядны турнір на Прыз прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У спаборніцтвах прымуць удзел каманды аматараў з Аўстрыі, Германіі, Расіі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Швейцарыі і Беларусі.

Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь пачынае прыём калектыўных заявак на матчы турніру, паведамляе hockey.by

Заяўкі прымаюцца да 20 снежня на электронны адрас [email protected], паведамляе Прессбол

***

Як вядома, у гэтым турніры бярэ ўдзел каманда, за якую гуляе Лукашэнка-старэйшы.

Дык ці то ён так упэўнены ў перамозе на прэзідэнцкіх выбарах, што пройдуць 19 снежня.

Ці турнір будзе праведзены ў любым выпадку, і тады каманду беларускіх аматараў ўзначаліць Някляеў ці Саннікаў (Раманчук, Міхалевіч, Рымашэўскі і г.д.?)

Зрэшты, арганізатары паступілі мудра. Заяўкі прымаюцца да 20 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?