30.11.2010 / 12:16

Лукашэнка не выключае пажыццёвага прэзідэнцтва 23

Калі закон дазваляе, чалавек здаровы і народ «за», то ўсё магчыма.

Тэма пажыццёвага прэзідэнта была закранута падчас інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі французскай газеце «Фігаро».

Журналіст задаў пытанне: «Вось ужо 17 гадоў вы ва ўладзе. Вы адчуваеце сябе ў скуры пажыццёвага прэзідэнта?»

«Я ніколі не думаў пра гэта, і не ведаю, колькі пражыву, — адказаў беларускі кіраўнік. — Але калі закон краіны дазваляе, калі чалавек здаровы і народ «за», то ўсё магчыма. Галоўнае — жаданне майго народа».

Інтэрв’ю адбылося 25 лістапада, яго фрагменты ў той жа дзень былі прыведзены ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта. Пашыраны варыянт інтэрв’ю з’явіўся на сайце «Фігаро» вечарам 29 лістапада.

0
За Президента! / Адказаць
30.11.2010 / 12:28
А #ца с0?<>ть? :)))
0
Крывіч / Адказаць
30.11.2010 / 12:35
Гэта магчыма, ў Навінках!
0
1 / Адказаць
30.11.2010 / 13:10
"Здоровый дурак опасен для общества"
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру