Кіеўскае «Дынама» ўнесла істотныя карэктывы ў свае планы напярэдадні матчу 5-га тура групавога турніру Лігі Еўропы з БАТЭ.

Украінская каманда прылятае ў Беларусь увечары 1 снежня. Перадматчавую трэніроўку ў Мінску кіяўляне праводзіць не будуць (відац, яна будзе арганізавана на базе ў Конча-Заспе напярэдадні вылету).

А 21.30 у прэс-цэнтры мінскага стадыёна «Дынама» адбудзецца прэс-канферэнцыя Алега Лужнага і аднаго з гульцоў ўкраінскага клуба.

Нагадаем, матч БАТЭ — «Дынама» пройдзе ў Мінску, на стадыёне «Дынама» ў чацвер 2 снежня. Пачатак, а 22:05. На гэты дзень прагназуюць моцны мароз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?