Ваш пакорлівы слуга згадзіўся даць інтэрвію расейскай агенцыі. Яно выкладзена тутака.

Як казаў айцец Хведар, "не корысти ради", а выключна дзеля прапаганды нашай благасфэры на пастсавецкім віртуальным абсягу.

Дарэчы, вось ужо і ўкраінцы перадрукавалі.

А таксама тэкст зьявіўся ў Вікітэцы і на сайце БАЖу.

Інтэрнэт — сапраўды атамны сродак масавай камунікацыі. Інфармацыю, ідэю, піяр тут можна запусьціць, як ланцуговую рэакцыю.

І калі цемрашалы дэкляруюць чарговыя пляны "навядзеньня парадку" ў Сеціве, нязьменна згадваецца Крапіва: "Каб сонца засланіць, вушэй асьліных мала".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?