Гулец кіеўскага «Дынама», ураджэнец Мінска і гулец зборнай Украіны Арцём Мілеўскі распавёў пра свой настрой перад гульнёй з барысаўскім БАТЭ.

 football.by

football.by

«Сёлета ў нас засталося ўсяго некалькі гульняў, для нас на дадзеным этапе галоўнае — вынік. Апошнім часам не ўсё ў парадку з рэалізацыяй пенальці. Нават ставім рэкорды (смяецца). Мабыць, не ўсе галы я яшчэ забіў. Галоўнае, каб яны былі ў Мінску.

Усе чакаюць гэтай гульні, асабліва я. Будзе нашмат больш матывацыі і адказнасці.
Я буду рыхтавацца вельмі старанна да гэтай гульні, для мяне прыезд у Мінск вельмі шмат значыць і нам трэба выйграваць», — сказаў Мілеўскі.

***

Матч 5-га тура групавога этапу Лігі Еўропы БАТЭ — «Дынама» Кіеў пройдзе ў чацвер 2 снежня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак у 22:05).

У выпадку перамогі або нічыйнага выніку з лікам 0:0, 1:1, БАТЭ за тур да фінішу гарантуе сабе 1-е месца ў групе, што дае выгоды падчас лёсавання 1/16 фіналу Лігі Еўропы, куды беларускі клуб прабіўся датэрмінова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?