Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу затрымалі на дзве гадзіны.

Давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева вярталіся з Масквы. А 7-й гадзіне перад выхадам з вагона да іх падышлі міліцыянты ў форме і ў цывільным. Праверыўшы месцы, на якіх ехалі Фядута і Мяцеліца, іх адвялі ў апорны пункт на вакзале.

Шукалі, па іх словах, грошы з Масквы на падтрымку Някляева.

Нічога не знайшоўшы, міліцыянты абшукалі астатніх пасажыраў вагона на выпадак, калі камусьці паспелі перадаць грошы. Але безвынікова. Пасля дзявятай гадзіны Фядуту і Мяцеліцу адпусцілі.

У кампаніі «Гавары праўду» ранішняе здарэнне звязваюць з нядаўняй заявай Аляксандра Лукашэнкі аб фінансаванні Някляева з Расіі. Някляеў абверг такія абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?