Беларускія ўлады абяцаюць абмяжоўваць прыток кітайскай рабочай сілы ў краіну, які можа быць выкліканы больш актыўным прыцягненнем кітайскіх звязаных крэдытаў пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.
Як заявіў сёння ў парламенце начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, перадае БЕЛТА.

«Пазіцыя ўрада сфармаваная такім чынам, каб 70% фінансавых сродкаў (кітайскіх крэдытаў) асвойваліся за кошт арганізацый і ўстановаў Беларусі», — паведаміў Бягун.

Разам з тым, ён адзначыў, што ў цэлым ўлады не плануюць абмяжоўваць прыток працоўных мігрантаў у Беларусь.
Бягун сказаў, што апошнім часам у Беларусі адчуваецца неабходнасць не толькі ў высокакваліфікаваных замежных супрацоўніках, але і ў рабочай сіле нізкай кваліфікацыі.

Калі не прыцягваць іх легальна, то яны пойдуць у нелегальную сферу, і кантраляваць міграцыйныя працэсы будзе значна складаней, рэзюмаваў прадстаўнік МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?