З 2 па 4 снежня ў Мінску будзе праходзіць асноўны этап спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Нелегал».

Дадзенае мерапрыемства скіраванае на выкрыванне замежных грамадзян, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі горада; выяўленне каналаў незаконнай міграцыі, яе арганізатараў і асобаў, якія ім судзейнічаюць, а таксама папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да замежных грамадзян і з іх боку. У названыя тэрміны мінскія міліцыянты правядуць комплексныя адпрацоўкі магчымых месцаў знаходжання нелегалаў, у іх ліку рынкі, гатэлі, інтэрнаты, чыгуначныя станцыі, аб’екты, якія будуюцца, і г.д.

Дарэчы, сёлета «Нелегал» праводзіцца ў сталіцы не ўпершыню. Падчас аналагічнай аперацыі ў кастрычніку мінскімі вартаўнікамі парадку за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі РБ да адміністрацыйнай адказнасці толькі ў Мінску было прыцягнута да адказнасці 358 чалавек, а яшчэ 36 іншаземцаў і асобаў без грамадзянства былі дэпартаваныя за межы Беларусі.

— Улічваючы і аналізуючы вынікі сёлетніх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Нелегал», можна сказаць, што

незаконная міграцыя замежных грамадзян у Мінску мае месца, аднак не з’яўляецца сістэмнай, і мы выяўляем толькі факты асобных парушэнняў,
 — адзначыў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Дарашчонак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?