Рашэнне пра перанос сустрэчы прымае галоўны арбітр.

Калі стан газона з’яўляецца прыдатным для гульні, за гадзіну да матчу робіцца замер тэмпературы паветра на полі.

У выпадку, калі яна ніжэй за мінус 15 градусаў Цэльсія, абодва клубы павінны даць згоду на ўдзел у паядынку
.

Адмова аднаго з бакоў аўтаматычна азначае, што матч у гэты дзень не адбудзецца, паведамляе сайт БАТЭ.

***

Матч 5-га тура групавога этапу Лігі Еўропы БАТЭ — «Дынама» Кіеў павінен прайсці ў чацвер 2 снежня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак у 22:05).

У выпадку перамогі або нічыйнага выніку з лікам 0:0, 1:1, БАТЭ за тур да фінішу гарантуе сабе 1-е месца ў групе, што дае выгоды падчас лёсавання 1/16 фіналу Лігі Еўропы, куды беларускі клуб прабіўся датэрмінова.

На вечар чацвярга сайты надвор'я прагназуюць ад мінус 10 да мінус 12 градусаў, моцны снег.

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка на перадматчавай прэс-канферэнцыі заявіў, што яго каманда гатова пры любым надвор'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?