Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па Брэсцкай вобласці, днём на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове месцамі парывы 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С,

пры праясненнях да мінус 25–27°С, днём мінус 10–16°С, па паўднёвым захадзе мінус 5–9°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 3 снежня ноччу на большай частцы, днём месцамі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Днём па поўдні ападкі, месцамі галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра

ноччу мінус 6–13°С, пры праясненнях да мінус 16°С; днём мінус 2–8°С, па поўдні каля 0°С.

4 снежня на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца. Па паўднёвым усходзе ападкі, месцамі галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, пры праясненнях да мінус 13°С; днём мінус 2–8°С, па паўднёвым усходзе на працягу сутак каля 0°С.

***

У Мінску ў чацвер, 2 снежня, воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў. У другой палове дня снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 18–20°С, днём мінус 12–14°С.

3 снежня ў сталіцы воблачна з праясненнямі. Ноччу ўмераны, днём невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–12°С, днём мінус 4–6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?