Зала павышанай камфортнасці «Клуб СВ» адкрылася 1 снежня на вакзале станцыі «Мінск-Пасажырскі», паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Зала павышанай камфортнасці разлічана на 40 чалавек. Асаблівую ўвагу ў «Клубе СВ» надалі арганізацыі бізнес-паслуг. Пасажыры змогуць падключыцца да сеткі інтэрнэт, пры неабходнасці забраніруюць гатэль, чыгуначныя білеты па Беларусі і краінах СНД, дапамогуць набыць білеты ў тэатр ці на канцэрт. У «Клубе СВ» выклічуць таксі, замовяць насільшчыка, пазнаёмяць з турыстычнымі праграмамі ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Гэтыя і многія іншыя паслугі адміністратары акажуць наведвальнікам бясплатна.

«Ва ўтульнай атмасферы пасажыры змогуць прыемна правесці час да паездкі і пасля яе, — адзначыў начальнік станцыі „Мінск-Пасажырскі“ Аляксандр Дрожжа. — У зале можна адпачыць на зручных канапах пад журчанне дэкаратыўнага вадаспаду, правесці сяброўскую гутарку каля „агеньчыка“ біякаміна. У бары наведвальнікам прапануюць кубак кавы, толькі што выціснутыя сокі і больш моцныя напоі. Напаўзачыненыя кабінкі — выдатнае месца для адпачынку, гутарак з сябрамі і партнёрамі».

Для пасажыраў, якія набылі білет у вагон СВ, трохгадзіннае наведванне клуба і кубак кавы — бясплатна. Для астатніх наведвальнікаў уваход у клуб — платны. Кошт трохгадзіннага знаходжання — 20 тысяч беларускіх рублёў. Кожная наступная гадзіна будзе каштаваць 7 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?