Як раней паведамляла НН, 12 сакавіка 2011 года ў Мінску адбудзецца канцэрт вядомага ў свеце шведскага гурта Roxette. Канцэрт пройдзе ў «Мінск-Арэне».

Стаў вядомы кошт білетаў, ён складзе: танцпол — 150 тыс. рублёў, сектары — 130–300 тыс. рублёў.

Гастрольны тур Roxette стартуе ў Казані (Расія) 1 сакавіка і ахопіць да канца года не менш як пяць кантынентаў. 10 сакавіка гурт выступіць у Кіеве, 14-га — у Вільні.

Roxette — шведскі поп-рок-гурт, лідарамі якога з’яўляюцца Пер Гесле (аўтар тэкстаў і музыкі, гітара, вакал, губны гармонік) і Мары Фрэдрыксан (вакал, раяль). Спяваюць па-англійску, дадае БелаПАН.

27 сакавіка ў мінскім Палацы спорту выступяць Deep Purple, квіткі будуць каштаваць ад 130 да 380 тыс. рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?