02.12.2010 / 16:47

У Беларусі разглядаецца магчымасць увядзення абавязковага медыцынскага страхавання 5

паведаміла на прэс-канферэнцыі 2 снежня генеральны дырэктар Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў (БАС) Ірына Мерзлякова.

Паводле яе слоў, падрыхтаваны праект дзяржпраграмы развіцця страхавога рынку на найбліжэйшыя пяць гадоў. У адпаведнасці з праектам

асноўная ўвага будзе нададзена развіццю асабістага страхавання, «гэта значыць усяго, што тычыцца жыцця і здароўя грамадзян».

У прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання. Таксама разглядаецца пытанне аб страхаванні дадатковай пенсіі. «Гаворка ідзе пра тое, каб уключыць эканамічныя рычагі і заахвоціць прадпрыемствы павялічыць увагу да страхавання жыцця і заключаць дагаворы для сваіх работнікаў», — сказала Мерзлякова.

Акрамя таго, у праекце закладзены меры па росце страхавога рынку і павелічэнні ўзносаў на душу насельніцтва.

Як адзначыла Мерзлякова, памер страхавых прэмій на душу насельніцтва складае каля 40 долараў. «Гэтага мала. Планы на наступную пяцігодку — павялічыць памер узносаў амаль у шэсць разоў. Гэта дазволіць наблізіцца нам па гэтым паказчыку да суседзяў», — сказала генеральны дырэктар.

Яна паведаміла, што ў краінах ЕС памер страхавых укладаў на душу насельніцтва складае каля 3 тыс. долараў. «Нам ёсць куды рухацца», — падкрэсліла Мерзлякова.

Таксама кіраўнік БАС нагадала, што падрыхтаваны праект указа аб унясенні зменаў у заканадаўства па пытаннях страхавой дзейнасці.

Праектам прадугледжана ўвядзенне шэрагу лібералізацыйных мер па вядзенні бізнесу на страхавым рынку. У прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць допуску замежных страхоўшчыкаў да страхавання жыцця. Таксама плануецца даванне роўных умоў вядзення бізнесу для прыватных і дзяржаўных кампаній. У гэтай частцы прадугледжана дазволіць прыватным кампаніям перайсці да страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў.

Акрамя таго, прадпрыемствы-страхоўшчыкі змогуць адносіць узносы па страхаванні жыцця і пенсіі на сабекошт незалежна ад формы ўласнасці страхавых кампаній.

Праект прадугледжвае ўвядзенне паведамляльнага парадку ўзгаднення правілаў і адмены абмежаванняў па долі аднаго ўдзельніка ў капітале страхавой кампаніі, якая цяпер складае 35%.

0
Иван / Адказаць
02.12.2010 / 17:01
Смысл? В России ввели и толку никакого. Качестве мед. услуг стало в разы хуже чем было.
0
Сырок разладу / Адказаць
02.12.2010 / 18:21
Артыкул 45 Канстытуцыі: грамадзянам гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае ляченне ў дзяржавных установах аховы здароўя. Ці палікліннікі будуць частныя, ці змена кантытуцыі (чарговы рэферэндум)
0
Irka / Адказаць
03.12.2010 / 01:11
Рымашэўскі сказаў - улада зрабіла! Брабо, Віталь! Ка ты станеш прэзідэнтам то прапановы будуць выконвацца на парадак хутчэй!!!! Рымашэўскі мой прэзідэнт!!!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру