02.12.2010 / 19:00

Праляскоўскі пра выступы кандыдатаў: «За душой нічога няма, няма ні праграмы, ні грамадзянскай пазіцыі» 19

Пры гэтым міністр інфармацыі лічыць рэальнай праграму Лукашэнкі.

Пры гэтым міністр інфармацыі лічыць рэальнай праграму Лукашэнкі.

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі прыняў удзел у онлайн-канферэнцыі БЕЛТА «Інфармацыйная прастора Беларусі: рэаліі і перспектывы». Сярод пытанняў была і просьба ацаніць тэлевыступы кандыдатаў у прэзідэнты. Чыноўнік заявіў, што ад пачатку выступаў за выступы ў запісе: «Я шмат езджу па рэгіёнах краіны. Шмат чую меркаванняў адносна таго, навошта іх пусцілі ў эфір? Мяне пыталі, як я стаўлюся да таго, што спачатку трэба паказаць выступы кандыдатаў у эфіры ў запісе. Лічу, што трэба валодаць пэўнай фотагенічнасцю перад камерай. У свой час на гэтае пытанне я адказаў журналістам, што вельмі добра, што выступы будуць трансляваць у запісе. Тым самым можна будзе штосьці падправіць, пачысціць пры ўдзеле кандыдатаў ці іх прадстаўнікоў.

Потым мне сказалі аб рашэнні трансляваць выступлення ў прамым эфіры. Я адказаў: ну што ж, краіна пасмяецца. Усе недахопы, пра якія я казаў, ёсць. Вядома, ня проста чалавеку ўтрымліваць аўдыторыю на працягу паўгадзіны. Асабліва, калі за душой нічога няма, няма ні праграмы, ні грамадзянскай пазіцыі.
Зараз урад, прэзідэнт прадставілі народу праграму развіцця краіны на 2011-2015 гады. Гэта рэальная праграма, над якой працавала вялікая колькасць прафесіяналаў. Пад кожным пунктам мы можам падпісацца. Гэтага ні ў каго няма».

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
02.12.2010 / 19:08
Праляскоўскі - галава!
0
skieptyk / Адказаць
02.12.2010 / 19:17
Калі глядзіш на пысу Праляскоўскага, то ўся "грамадзянская пазыцыя" проста ажно прэ з усіх дзірак. Такія вось праляскоўскія, як і ярмошыны-лазавікі ды іншая хеўра -- вычварэнцы ад палітыкі, кан'юнктуршчыкі, якія маці родную прададуць за права падлізаць правадыру й сербануць з прыўладнага карыта, і яшчэ бяруцца разважаць пра апанэнтаў улады, хай сабе і недасканалых, але многія зь якіх насамрэч прыстойныя й разумныя людзі, беспакарана абражаць іх. Гэтая "эра затуманенасьці" калісьці скончыцца, і ўся гэтая зграя апынецца на сьметніцы гісторыі. толькі як гэтыя "дзеячы" потым нармальным людзям у вочы глядзець будуць? Тое, што ў іх сумленьня не засталося на ні ёту - факт, але ж... Ці яны разьлічваюць, што Ён будзен жыць вечна і пасьвіць свой статак да сканчэньня веку? Наіўныя. Толькі нават цяпер ім ужо нешта позна выпраўляць, хай замольваюць свае грахі. Хаця такія істоты звычайна вельмі шкодныя - яны не ілбы сабе парасшыбаюць, а падлогу ў храме сваімі дубовымі бошкамі праб'юць. Божухна, калі ўжо гэтыя пачвары пакінуць нас у спакоі...
0
Тамтэйшы / Адказаць
02.12.2010 / 19:23
І чаго лыбіцца, нутро ж чорнае. Брахло.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру