Пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця, загінулі сёння пры лабавым сутыкненні легкавога і грузавога аўтамабіляў у Мінскай вобласці. ДТЗ адбылося каля 13.40 на 13 км аўтадарогі Слабада — Навасады.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца легкавога аўтамабіля выехаў на паласу сустрэчнага руху для абгону грузавіка і сутыкнуўся з іншай грузавой машынай.

У ДАІ дадалі, што

4 снежня ў краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я.

Магчымыя снегапады і галалёдзіца. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць асцярожнымі, ўважлівымі і перад пачаткам руху чысціць шкло ад снегу і лёду, а таксама ездзіць толькі з уключаным блізкім святлом. Не варта рабіць абгоны, калі ёсць хаця б доля сумневу ў яго бяспецы. Тармазіць і паскарацца трэба плыўна, не дапушчаючы заносу аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?