Сусанна Цырук прызначаная галоўным рэжысёрам Музычнага тэатра. Гэтай падзеі чакалі, чуткі пра яе хадзілі даўно, але падпісанне кантракту адбылося толькі 3 снежня.

Сп-ня Цырук нарадзілася ў Мінску ў высокаінтэлігентнай сям’і, якая прыехала з Ленінграда “падымаць культуру” (бацька – вядомы дырыжор, маці – піяністка). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю, нейкі час працавала ў Мінску, але з’ехала ў Расію амаль адначасова з Пінігіным і Марголіным. Разам з імі атрымала расійскае грамадзянства і, вярнуўшыся ў Мінск, не хоча яго губляць. Бо гэтае вяртанне – не з нейкіх там сентыментальных нагодаў, а проста таму, што ў Беларусі на рэжысёраў ёсць попыт. У Расіі гэткага попыту няма.

У Музычнага тэатра ў запрашэнні сп-ні Цырук свой інтарэс. Там спадзяюцца, што рэжысёр з досведам працы на найлепшых пляцоўках свету вывядзе калектыў на новы ўзровень канкурэнтнасці і прафесіяналізму. Пэўна, так і будзе. Важна пры гэтым, каб не страцілася галоўная адметнасць беларускага тэатра – яго душэўнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?