Як паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН палітолаг Юрый Чавусаў, у цэлым у яго засталося «пазітыўнае ўражанне» ад дэбатаў. «Я б паставіў усім, за выключэннем Уладзіміра Някляева, які сышоў на самым пачатку, адзнаку «добра». Таму што трэба ўзяць пад увагу ангажаванасць саміх «арбітраў», вядучых тэледэбатаў. Кандыдаты ў прэзідэнты прымусілі іх гуляць па сваіх правілах. Яны зламалі сцэнар, які быў для іх падрыхтаваны, і ў выніку не кандыдаты рэагавалі на «подколкі» вядучых, а вядучыя павінны былі рэагаваць на «подколкі» кандыдатаў», — сказаў Чавусаў.

Паводле яго слоў, ён не ведае, наколькі высокі рэйтынг тэледэбатаў. «Але я мяркую, што кандыдаты, якія ў іх выступілі, свой рэйтынг сапраўды не згубілі. Яны вельмі добра глядзеліся на тэлебачанні, падчас жывога эфіру, і дакладна свой рэйтынг не страцілі, а можа быць, і палепшылі», — лічыць Чавусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0