Вельмі рэдка такое пабачыш — натоўп у кнігарні. Але ж у суботу, а 13-й у «Кніжным салоне» на Калініна сабралося столькі людзей, што чарга сканчалася на вуліцы. Там праходзіла прэзентацыя першага непадцэнзурнага выдання «Ладдзі Роспачы», падрыхтаванага журналістам Глебам Лабадзенкам.
Яму дапамагалі знакавыя фігуры ў беларускай культуры — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Васіль Сёмуха, Уладзімір Арлоў… Пабачыць сваімі вачамі інтэрактыўнае (!) выданне, дый узяць удзел у не менш інтэрактыўнай імпрэзе з’ехаліся неабыякавыя да творчасці Караткевіча з розных куткоў Беларусі.

Ініцыятар выдання Глеб Лабадзенка.

Ініцыятар выдання Глеб Лабадзенка.

"Ладдзю Роспачы" аўтар прысвяціў Рыгору Барадуліну.

"Ладдзю Роспачы" аўтар прысвяціў Рыгору Барадуліну.

Васіль Сёмуха і Уладзімір Арлоў.

Васіль Сёмуха і Уладзімір Арлоў.

Лявон Вольскі ахвяраваў на выданне і спяваў на прэзентацыі.

Лявон Вольскі ахвяраваў на выданне і спяваў на прэзентацыі.

Цэнзарскія праўкі былі скрозь.

Цэнзарскія праўкі былі скрозь.

Аншлаг.

Аншлаг.

— Да выхаду гэтай кнігі спрычынілася шмат добрых людзей. І таму я віншую вас і сябе, — распачаў імпрэзу Глеб Лабадзенка. — Калі гэта кніга рыхтавалася, то мной кіравалі два процілеглыя пачуцці. Першае і галоўнае — гэта любоў і павага да Уладзіміра Караткевіча, да ягоных твораў і ягонай асобы. Другое — гэта нянавісць да савецкай сістэмы. Для мяне было вялікім адкрыццём тое, што сапраўды пісаў Караткевіч. Калі вы лічыце, што чыталі «Ладдзю Роспачы», то я спяшаюся вас парадаваць — у вас яшчэ ўсё наперадзе. Таму што тая «Ладдзя Роспачы», якую напісаў Караткевіч, адрозніваецца ад арыгінала на 296 правак цэнзараў і рэдактараў.

У новым выданні маркерам пазначаныя ўсе моманты, дзе цэнзары рабілі праўкі.

«Ладдзя Роспачы» была прысвечана Уладзімірам Караткевічам паэту Рыгору Барадуліну. 46 гадоў рукапіс захоўваўся ў дзядзькі Рыгора. Ён і напісаў прадмову да гэтай навелы.

Барадулін адзначыў, что Караткевіч быў вельмі вясёлым чалавекам, незабранзавелым. Ды і сам народны паэт на прэзентацыі шмат усміхаўся.

— Пра Караткевіча можна расказваць многа-многа. Але ж не хачу зацягваць час. Хай жыве Караткевіч! Дзякуй Глебу! І хай жыве Беларусь! — так скончыў свой выступ паэт.

Кніга вышла на народныя грошы. На пачатку года Лабадзенка вывесіў ў сваім блогу абвестку пра збор сродкаў на выданне. Грошы перасылалі людзі з Магілёва, Салігорска, Жодзіна, Вілейкі, Мінска і іншых гарадоў. Сярод мецэнатаў з народу апынуліся таксама музыкант Лявон Вольскі і былы міністр культуры Анатоль Бутэвіч.

— Ёсць шмат ідэй для развіцця беларускай мовы і Беларушчыны ўвогуле. Гэтыя рэчы, як і непадцэнзурнае выданне «Ладдзі Роспачы», быццам бы дробныя. Але ж гэта тыя цаглінкі, якія складаюць наш беларускі дом. З дапамогай нас з вамі — ускладчыну — атрымліваецца добрая справа, — адзначыў адзін з ахвярадаўцаў Віталь Саболька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?