Адзін Сабака абвясьціў аб пераходзе на лацінку. Граждан, даведаўшыся пра гэта, сказаў: «Ай, што нам тая лацінка! Мы даўно перайшлі б на бананы, але ня ведаем, на якім полі іх пасеіць...»

* * *

У аднаго сабакі не было кампутара, і ён чытаў «Нашу Ніву». У Граждана кампутара не было, і ён вучыў суседзкага ката любіць родзіну.

* * *

Пра аднаго Сабаку напісалі ў Інтэрнэце. Граждан, даведаўшыся пра гэта, сказаў: «А я думаў, што я адзін працую на японскую маму...»

* * *

Адзін Сабака 7 лістапада ўвесь дзень працаваў на лецішчы. А Граждан у гэты дзень на станцыі мэтро «Плошча Леніна» шукаў партыйную ячэйку, каб заплаціць партузносы.

* * *

Адзін Сабака ў час пераходу на зімовы час перавёў малую стрэлку гадзіньніка на адну гадзіну назад і лёг спакойна спаць. Граждан ня спаў усю ноч і круціў гадзіньнікам стрэлкі, а раніцай пазваніў у міліцыю і сказаў: «Ратуйцеся, мая каструля з макаронаю замініравана...»

* * *

Адзін Сабака любіў рок-фэстывалі. Граждан, убачыўшы рокераў, залез на дрэва і сказаў: «У нас няма каму ў космас ляцець, а яны тут ходзюць з барабанамі...»

* * *

Адзін Сабака любіў «Сабачыя гісторыі». Граждан не любіў, бо, пачытаўшы іх, ён бегаў па кватэры за прусакамі і крычаў: «Сволачы! Аддайце мне мае катлеты, і я вам усё прашчу!»

* * *

Адзін Сабака сказаў, што ўсё, што пішуць пра яго, – гэта постмадэрнізм. А Граждан балдзеў ад сацрэалізму і Герасіма, які ўтапіў Му-му, каб той жывым не дастаўся папуасам тамбоўскай губэрні.

Шчэ болей сабачых гісторыяў глядзеце тутака, а таксама заходзьце тудэма, сюдэма, а можна нават і сюды вось.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?