«Белавія» адкрыла продаж авіябілетаў на рэйсы летняга раскладу 2011 года, які пачынае дзейнічаць з 27 сакавіка.

Як удакладнілі ў авіякампаніі, у перыяд дзеяння летняга раскладу будуць выконвацца палёты па маршрутах, якія злучаюць гарады Германіі і Казахстана. Так, «Белавія» прапаноўвае зручныя стыкоўкі праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск» з Франкфурта, Гановера і Берліна ў Астану — двойчы на тыдзень, па суботах і нядзелях (з 26 чэрвеня), Кастанай — двойчы на тыдзень, па серадах і чацвяргах (з 29 чэрвеня па 2 верасня) і Паўладар — двойчы на тыдзень, па аўторках і пятніцах (з 24 чэрвеня па 3 верасня). Пры гэтым палёты ў Астану плануецца выконваць таксама восенню і зімой 2011 года па серадах і суботах.

Акрамя таго, у летнім раскладзе павялічыцца частата палётаў у Берлін і Франкфурт.

Тройчы на тыдзень, па аўторках, чацвяргах і суботах (з 25 чэрвеня па 3 верасня), будуць выконвацца рэйсы Мінск — Гановер — Мінск. Яшчэ адзін, чацвёрты рэйс у гэтым кірунку, будзе выконвацца з 27 чэрвеня па 5 верасня па панядзелках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?