У выніку пажару ў адной з хат вёскі Дзякавічы Жыткавіцкага раёна загінулі трое малалетніх дзяцей.

Напярэдадні позна вечарам трох дзяўчынак 1,5, 3 і 5 гадоў пакінутылі ў хаце адных. 24-гадовы бацька і 22-гадовая маці, зачыніўшы дачок, пайшлі да сваякоў у суседнюю вёску Лугаўё, што за 7 км ад Дзякавічаў. Пажар заўважылі суседзі, ужо калі гарэў дах. Да месца надзвычайнага здарэння прыбылі чатыры аўтацыстэрны МНС. Аднак выратаваць дзяўчынак не ўдалося.

Нагадаем, 31 кастрычніка ў Петрыкаўскім раёне адбыўся аналагічны выпадак. У агні таксама загінулі трое дзяцей, якіх адных пакінулі дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?