Напярэдадні чарговага Усебеларускага сходу «Наша Ніва» звярнулася да тэксту праграмы, прынятай на папярэднім хурале. Што выканана?
Галоўны пасыл уводзінаў у тую праграму — «забяспечыць пераход краіны на інавацыйны шлях
прыклад «найноўшай» распрацоўкі з Барысава. На тамтэйшым заводзе пластыкавых вырабаў гатовы заняцца шматмільённым інавацыйным стварэннем… аднаразовага пластыкавага посуду.І, дарэчы, ніяк не могуць рэалізаваць праект.
Мэты
Некаторыя пункты праграмы былі выкананыя з адваротнай дакладнасцю.
«У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваюцца завяршэнне рэфармавання агульнаадукацыйнай школы і пераход на12-гадовае навучанне, стварэнне ўмоў для пераходу да профільнага навучання». Фраза гучыць як здзек для абітурыентаў, якія былі вымушаныя прымаць новыя правілы гульні Міністэрства адукацыі за год да паступлення ў ВНУ.
«Суадносіны кошту квадратнага метра жылля і сярэднямесячнага заробку павінна дасягнуць 0,9 — 1, што забяспечыць даступнасць жылля». Каб рэалізаваць гэты пункт праграмы, ці то заробак у Беларусі павінен узрасці ўтрая, ці то будаўніцтва патаннець у столькі ж разоў. Дарэчы, у 2005–2006 гадах сітуацыя была лепшай, чым цяпер.
Цікава, што
абяцання пра запаветныя $500 сярэдняга заробку ў праграме няма.Відаць, гэта быў адзін з экспромтаў кіраўніка дзяржавы. Што датычна росту заробкаў, то яны планаваліся на ўзроўні 55% у дачыненні да 2005 года. У снежні 2005 заробак дасягаў $261,4. Па стане на сёлетні кастрычнік — $442,5. Місія ўжо выкананая.
Што не ўдалося падняць, дык гэта заробак для людзей, што працуюць у аграрнай сферы. Яны мусілі атрымліваць $320 — 360 у эквіваленце. Але па інфармацыі Белстата, сярэдні заробак у
Праграма
«Наша Ніва» паспрабавала самастойна вывесці выніковыя паказчыкі, абапіраючыся на паказчыкі за
большасць статыстычных паказчыкаў удалося вывесці нават вышэй за план. Што не дацягнулі — дык гэта рост ВУП.
Рост паказчыкаў у працэнтах.
Але гэта статыстыка. Памятаецца, у СССР яна таксама расла амаль да апошняга, але пры гэтым назапашваліся эканамічныя дысбалансы.
Пры ацэнцы росту паказчыкаў у Беларусі ў 2006-2010-м трэба ўлічваць, што дасягнуты ў значнай меры дзякуючы росту замежнай запазычанасці краіны, якая за той самы перыяд вырасла з 5,1 да 23 мільярдаў даляраў.