Калі вы хочаце пазбегнуць авітамінозу і ўмацаваць імунітэт, дадайце да асноўнага харчавання прарослае насенне (праросткі), якое ўтрымлівае вялікую колькасць біялагічна актыўных рэчываў, у тым ліку вітамінаў, мікраэлементаў, ферментаў.

Біялагічная энергія праросткаў настолькі высокая, што па харчовай каштоўнасці яны могуць замяніць многія дарагія прадукты.

Рыс і яго праросткі аказваюць вяжучае дзеянне. Яны карысныя пры хваробах нырак і мачавога пузыра, узмацняюць лактацыю ў кормячых маці. Акрамя таго, рыс паляпшае колер твару, устараняе непрыемны пах з роту, добра аднаўляе апетыт пасля хваробы або працяглага галадання. Аднак галоўнай уласцівасцю рысу лічыцца яго ачышчальнае дзеянне, што шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне Усходу. Японцы сцвярджаюць, што з’едзеныя падчас сняданку 1–2 ст. лыжкі сырога рысу, яго праросткаў або рысавай мукі выганяюць з кішэчніка ўсе хваробы.

Гаючыя ўласцівасці аўса вызначаюцца тым, што расліна і яе праросткі павышаюць імунітэт, аднаўляюць мышачную сілу, абнаўляюць кроў і перашкаджаюць утварэнню тромбаў, дабратворна ўздзейнічаюць на слізістую страўнікава-кішачнага тракту. Яны карысныя для лёгкіх пры туберкулёзе, паляпшаюць дзейнасць шчытападобнай залозы, з’яўляюцца мачагонным і патагонным сродкам.

Засцерагуць ад бяссонніцы, атэрасклерозу, ранняй сівізны і выпадзення валасоў праросткі сланечніку і гарбуза. Акрамя таго, яны вельмі карысныя мужчынам, бо дапамагаюць аднавіць патэнцыю і папярэджваюць развіццё адэномы прастаты.

Праросткі пшаніцы дапамагаюць пры стомленасці, цяжкіх разумовых перагрузках, стымулююць імунітэт. Яны павышаюць вынослівасць, нармалізуюць работу страўнікава-кішачнага тракту, паляпшаюць функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, падтрымліваюць добрае самаадчуванне ў пажылым узросце.

Праросткі жыта карысныя пры цукровым дыябеце. Яны таксама выводзяць таксіны і радыенукліды, іх рэкамендуецца ўжываць для прафілактыкі атэрасклерозу і ранняга старэння.

Пры гіпавітамінозе і ў клімактэрычны перыяд карысныя праросткі кукурузы. Яны таксама валодаюць амалоджвальнымі ўласцівасцямі, таму іх рэкамендуецца часцей уключаць у свой рацыён пажылым людзям. Ёсць звесткі, што экстракт з зярнят кукурузы тармозіць рост ракавых клетак.

Вывесці з арганізма солі цяжкіх металаў, радыенукліды і лішні халестэрын дапаможа прарошчанае насенне лёну. Яно садзейнічае ачышчэнню страўнікава-кішачнага тракту і ўстараняе запоры.

Праросткі сачавіцы, фасолі і гароху добрыя для дыябетыкаў, а таксама для тых, у каго паніжаная згусальнасць крыві. Прарошчаная сачавіца выдатна падыходзіць для прафілактыкі грыпу і ВРВІ. Акрамя таго, гэтыя праросткі павышаюць узровень гемаглабіну ў крыві. Толькі лепш іх есці ў крыху правараным выглядзе, тады яны лягчэй засвойваюцца.

Можна прарасціць і растаропшу плямістую. Яна паляпшае абменныя працэсы ў печані, актывізуе жоўцевыдзяленне. Ужывайце праросткі растаропшы ў якасці дадатковага сродку да медыцынскіх прэпаратаў. Таксама гэтыя праросткі рэкамендуюцца пры псарыязе, а яшчэ яны аблягчаюць перыяд адвыкання ад алкаголю пры лячэнні хранічнага алкагалізму.

Праросткі капусты брокалі супакойваюць нервовую сістэму і прадухіляюць развіццё ракавых пухлін.

Ужывайце праросткі ў сырым выглядзе па 1 ст. лыжцы два разы на дзень або дадавайце іх у такой жа колькасці ў салату.

Увага! Варта ведаць, што пры ўжыванні любых прарошчаных раслін магчымая індывідуальная непераноснасць, таму перад прымяненнем праросткаў неабходна пракансультавацца з урачом.

Калі вы хочаце пазбегнуць авітамінозу і ўмацаваць імунітэт, дадайце да асноўнага харчавання прарослае насенне (праросткі), якое ўтрымлівае вялікую колькасць біялагічна актыўных рэчываў, у тым ліку вітамінаў, мікраэлементаў, ферментаў. Біялагічная энергія праросткаў настолькі высокая, што па харчовай каштоўнасці яны могуць замяніць многія дарагія прадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?