daylife.com/Reuters

daylife.com/Reuters

14:29

Лукашэнка спыніўся на пытанні адмены смяротнага пакарання. Адразу ж зазначыў, што гэта не падыгрыванне Захаду.

«Мы будзем працаваць з людзьмі. Але гэта іхняе рашэнне».

«Не трэба палохаць КДБ, міліцыю. Ніякай люстрацыі не будзе. Нікога вы не пасадзіце. Глядзіце, каб самі не селі», — ускосна адказаў Лукашэнка на прапановы Рыгора Кастусёва.

Скончыў ён словамі «Разам мы Беларусь». Агулам прамова доўжылася тры гадзіны.

14:15

«У спісе партнёраў хацелася б бачыць ЗША, і не на апошні месцы. У нас вялікі патэнцыял, які мы мала задзейнічаем. З свайго боку мы гатовы зрабіць усе крокі, каб іх актывізаваць», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы кажа, што культуру выцягнулі з развалу, з палітычных разборак. «За якасныя кнігі гатовыя плаціць. Дайце нам!»

«Дзякуй Богу, што ў нас мірна суіснуюць беларуская і расейская мова. Ніякай гвалтоўнай беларусізацыі, як русіфікацыі, у нас не будзе».

«Нашы людзі не прымаюць палітычнага радыкалізму. Ні ў якую новую палітычную партыю я не пайду, я са старой яшчэ не выйшаў. Я супраць, каб партыя стваралася зверху. Я не супраць партый, калі яны так будуць любіць краіну, як я».

І расказаў, што захоўвае камуністычны партбілет з савецкага часу.

Лукашэнка кажа, што ў абяцаннях апазіцыйных кандыдатаў поўны папулізм і пустыя абяцанні. Не кажуць адкуль яны што возьмуць. Думаў, што ў дэбатах нешта скажуць — не».

«У нас няма ніякіх меншасцяў — ні сэксуальных, ні нацыянальных. Нікому не замінаем будаваць храмы».

Лукашэнка апанентам: «Краіну вы не атрымаеце».

13:59

«Мы не маем намеру выбіраць паміж Еўропай і Расіяй. Мы не ідзём ні на Захад, ні на Усход. Гэта было б няправільна. Для нас важная стратэгія — роўнай набліжанасці да Расіі і Еўропы. Працы з Еўрасаюзам не значыць сыходу ад Расіі. На заходнім накірунку ў нас праблем проста нашмат болей, чым у Расіі. Сёння мы з Еўропай гандлюем больш, чым з Расіяй.
І мы Еўропе за гэта дзякуем. Але нельга хаваць саюзны праект», — сказаў А.Лукашэнка.

Аднак палітыка расійскага кіраўніцтва робіць шкоду дружбе народаў. Разам з тым, Лукашэнка бачыць, што ў Расіі адбываецца ўсведамленне апошніх падзей.

«Мы ніколі не будзем аднымі, бананавай дзяржавай. Знойдуцца тыя, хто нам дапаможа. Вялікі Кітай аказвае нам усялякую дапамогу. Ну што кепскага, што Кітай адкрые сваю культуру ў нас?»

«Што было з Расіяй, тое ўсё пройдзе. З Расіяй рваць ні ў якім выпадку нельга. Стасункі нічога не сапсаваныя. Адзін без аднаго мы існаваць не зможам».

13:47

«Нашы «бедныя» людзі столькі іншамарак маюць, што ў час пік не прабрацца. У Мінску можна спыніць будаўніцтва жылля, каб спыніць прырост насельніцтва. Трэба будаваць гарады‑спадарожнікі.

Што датычыць сельскай гаспадаркі, то кажа пра патрэбу не толькі ў буйных гаспадарках, але і фермерах. «Фермер — гэта той жа старшыня калгаса». «Мы стрымліваем інвестараў. Мы баімся перадаць буйныя комплексы замежным інвестарам.

«Асцярожна правядзём прыватызацыю зямлі для тых прыватнікаў, што даказалі сваю эфектыўнасць».

13:25

Наконт праверак. Пракаповіч праінфармаваў Лукашэнку, што праверкі не спыняюцца. На гэта Зянон Ломаць адказаў, што гэта не праверкі, а маніторынг. Гэтыя словы кіраўніка дзяржавы сарвалі авацыі.

Што прадпрыемствы больш улагоджваюць праверкі, чым працуюць. Праверак будзе меней. Абяцае істотнае змяншэнне падаткавых нагрузак.

«Кожнага замежнага бізнесмена я прымаю асабіста. І я даю ім гарантыі», — зазначыў лідар.

Развіццё малых гарадоў, вёсак.

13:12

«Мне сорамна гаварыць сёння пра беларуска‑расійская адносіны. Выступае прэзідэнт Расіі на саміце, і ні слова пра Беларусь», — зазначае кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка запэўніў, калі Расія будзе размаўляць з ім на роўных, то і Беларусь будзе, а калі не, то будзем ствараць сваё.

«Крызісаў не будзе. Крызісы ў галовах людзей. Дзяржава гарантуе захаванасць банкаўскіх укладаў», — запэўніў Лукашэнка.

«У нас любое прадпрыемства можа быць прыватызаванае. Мы нікому не забаранялі», — сказаў Лукашэнка.

12:53

«Я не трымаўся за ўсё савецкае. Я трымаўся за людзей, якіх трэба было карміць. Крызіс паказаў, што мы стварылі досыць крэпкую эканоміку», — кажа А.Лукашэнка.

«Я прасіў, прасіў, прасіў грошы. У Расіі, дзе нам іх фактычна не… У Кітая. Ненармальна, калі пад новы год мы карачымся ў Маскве, выпрошваючы барэль нафты. Мы гатовы для Расіі рабіць усё, але і гэтага не хапае. За пяцігодку цана на газ павялічылася ў пяць разоў».

«Нам заўсёды цяжка было супрацоўнічаць з Расіяй, але іншай няма.

Калі мы едзем у Венесуэлу, то не для таго, каб укалоць Расію. У нас няма іншага выйсця. Я гатовы цярпець для краіны, што заўгодна, але павышэнне перад новым годам цэнаў на газ гэта занадта. Знайшлі альтэрнатыву па нафце, знойдзем і па газе», — сказаў А.Лукашэнка.

Тым не менш, Лукашэнка гаворыць, што больш блізкага народа, чым беларусы, у расіян няма. «Мы заўсёды будзем апорай для рускіх людзей. Мы гатовыя выконваць свае абавязкі па бяспецы»

12:43

«За мяжой шыюць больш прыгожа, але што нам замінае», — сказаў Лукашэнка пра скураную вытворчасць.

Прапаноўвае асваенне нетраў краіны. Называе памылкай, што ў Беларусі няма ніякіх карысных выкапняў. Павялічыць уласную здабычу вуглевадароднай сыравіны. Важным пунктам назваў перапрацоўку другаснай сыравіны — паперы, шкла.

Лукашэнка гаворыць, што ўжо ніхто яго не крытыкуе за касмічную праграму, бо зразумелі важнасць гэтага. Да галіны высокіх тэхналогій адносіцца і будаўніцтва атамнай станцыі. Вядуцца перамовы з рознымі імавернымі партнёрамі па будаўніцтве.

«Для нас важныя два фактары: поўная бяспека людзей і захаванне нашых інтарэсаў», — Лукашэнка яшчэ прапануе актывізавацца ў галіне нанатэхналогій.

12:27

Даў загад ужо ў першай палове наступнага году ўвесці іпатэку.

Плануецца ўвесці большую адказнасць за няякаснае будаўніцтва дамоў. Прапануе будаваць не проста дамы, але і комплексы — школы, бальніцы, крамы.

Працяг барацьбы з карупцыяй, нягледзячы на «асобы і званні». Асаблівая ўвага таленавітай моладзі, каб не даць ёй згубіцца. Спыніць «уцечку мазгоў» з краіны.

Па ВУП мы павінны выйсці на сярэднееўрапейскі ўзровень. Наша прыярытэтная задача ў эканомікі — энергабяспека. 30% энергіі мае выпрацоўвацца з беларускіх крыніц.

Павелічэнне ролі беларускіх лекавых прэпаратаў на айчынным рынку — да 50%. Кажа, што акадэмік прынёс яму ўжо першы распрацаваны беларускі лек. «Лячыцеся, Аляксандр Рыгоравіч. Дзякуй, пакуль не трэба».

Важнай тэмай ён назваў імпартазамяшчэнне. Беларускія тавары павінны быць не горшымі за замежныя. «У краіну ўвозіцца столькі непатрэбнага, што мы самі можам зрабіць», — сінтэтычныя мыючыя сродкі ён назваў адной з прычын развалу Савецкага саюзу.

«Эканоміка павінна прырастаць за кошт абсалютна новых галін. А таксама мадэрнізацыі існуючых. У абласцях і Мінску павінна быць рэалізавана па 25‑30 інвестыцыйных праектаў», — кажа кіраўнік дзяржавы.

12:09

Усе кандыдаты абяцаюць вярнуць льготы, кажа А.Лукашэнка. «Такой раскошы раздаваць льготы направа і налева не могуць сабе дазволіць самыя багатыя краіны», — ён кажа, што на гэтай глебе было шмат фальсіфікацый.

Але кажа, што часта кантралёры нават не пытаюцца білеты ў дзяцей і пенсіянераў у грамадскім транспарце. «Шалёных льготаў не будзе», — кажа лідар краіны.

«У нас 0,7% беспрацоўных, а вакансій у тры разы болей. Пытанні аб заробках будуць цалкам знятыя, але не таму, што мы вам нешта дадзім, а таму, што зможаце заробіць».

Зазначае, што ў вёсцы стварылі добрыя ўмовы для працы. «І няпраўда, што ў нас п’яніцы. П’яніцы толькі там, дзе мы не змаглі эфектыўна арганізаваць працу».

Прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі — будаўніцтва жылля. «Канчаткова вырашым пытанне даступнасці жылля. Пашырыцца інстытут льготнага крэдытавання на жыллё. У гарадах меншых за 50 тысяч — крэдыт 1% гадавых».

11:57

Удасканальванне сістэмы аховы здароўя, каб зніклі чэргі ў паліклініках.

Лукашэнка кажа, што ўдалося захаваць выдатную сістэму адукацыі. Ён пахваліў, што ў Беларусі засталася сістэма ПТВ.

Працягнецца будаўніцтва спартовых пляцовак.

У другі раз ускосна згадаў апанентаў. Напэўна, Раманчука, што падчас крызісу людзей нельга было звальняць, як ён прапаноўваў. У нас было два варыянты: альбо мільёны звольненых, альбо больш‑менш добры заробак. Мы выбралі меншае зло».

Сказаў, што выходзім на сярэдні заробак у 500 даляраў. Істотна павысіўся заробак нават у найбяднейшых. Ставіць задачу на гэтую пяцігодку — 1000 даляраў. «Гэта ніжэй, чым у Еўропе, але ў нас большыя сацыяльныя гарантыі, таму і заробкі атрымаюцца на адным узроўні».

«Мы не маем намеру павялічваць пенсійны ўзрост. Зменаў у налічэнні пенсій таксама не будзе. У нас ужо сфарміраваўся сярэдні клас. Такіх людзей дзве траціны. Вельмі важна, што ў нас няма моцнага сацыяльнага расслаення», — лічыць А.Лукашэнка.

11.30

Лукашэнка сказаў, што за апошнія пяць гадоў змясцілася шмат катаклікзмаў, але Беларусь засталася верная свайму шляху.

Сваю прамову Аляксандр Лукашэнка пачынаў з таго, што Беларусь вынесла выпрабаванне глабальным крызісам. Праблемы найперш ішлі з Захаду, але і ўсходні сусед таксама не дапамагаў, павялічваючы кошты на газ і нафту. Кіраўнік дзяржавы кажа, што толькі цяпер пачынаецца выхад з ямы.

«Краіна не прагнулася, нягледзячы на шантаж з усіх бакоў, — кажа прамоўца. — Суверэнітэт вышэйшая дзяржаўная каштоўнасць. Ніхто за нас не будзе вырашаць нашы праблемы ні Масква, ні Вашынгтон, ні Брусэль. Перафразуючы Бісмарка, незалежнасць дарагое задавальненне, якое не кожны можа сабе дазволіць. Незалежнасць — наша самае вялікае дасягненне».

Лукашэнка сказаў, што эканамічны рост у нас быў 13‑ы у свеце. «За гэты час створана 105 новых прадпрыемстваў. Але не па ўсіх паказчыках удалося выканаць план: рост ВУП, змяншэнне сальда замежнага гандлю. Зрэшты, тут вінаватымі былі абвешчаныя крызіс і павышэнне цэнаў на энерганосьбіты.

Кіраўнік дзяржавы ставіць задачу ўвайсці ў клуб тэхналагічных лідараў. Выйсці ў першую паўсотню краін з найвышэйшым індэксам чалавечага развіцця. У цэнтры ўвагі дзяржавы будзе знаходзіцца чалавек.

Шмат увагі надзялялася тэме сям’і. Лукашэнка прапануе большыя дапамогі на нараджэння дзіця, а таксама льготы для шматдзетных сем’яў. Скрытыкаваў праграму апанентаў па гэтай праблеме, што нерэальна пацягнуць іхнія прапановы.

* * *

На ўсебеларускі хурал, што праходзіць у Палацы рэспублікі, сабралася каля 2500 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?