Сёння каманда на чале з Віктарам Ганчарэнкам, трэці год запар, адправілася ў прыгарад Рыма, дзе будзе рыхтавацца да апошняга матча сезона.

У выязны склад ўключаны 19 футбалістаў:

Верамко, Гутар, Шчарбакоў, Ліхтаровіч, Шытаў, Сасноўскі, Юрэвіч, Паўлаў, Бардачоў, Глебко, Валадзько, Канцавы, Радзькоў, Брэсан, Няхайчык, Аляхновіч, Д. Бага, Радзівонаў, Скавыш.

У спісе футбалістаў адзін пачатковец — галкіпер Андрэй Шчарбакоў (1991), які заключыў кантракт з клубам. У двух мінулых сезонах ён выступаў у дублюючым складзе «Віцебска».

У планах Віктара Ганчарэнкі — правядзенне кантрольнага матчу з адным з клубаў серыі «С». Гэты спарынг запланаваны на 9 снежня. А 13 снежня БАТЭ перабярэцца ў Алкмаар, дзе засяродзіцца выключна на гульні з АZ, якая пройдзе 15 снежня.

***

Нагадаем, што ў нашай групе «Е» БАТЭ і кіеўскае «Дынама» датэрмінова гарантавалі сабе пуцёўкі ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы. У апошнім туры вырашыцца лёс першага месца, што дае выгоды пры лёсаванні.

Пасля 5 тураў: Дынама — 10 пунктаў (3 перамогі, 1 нічыя, 1 параза, розніца мячоў 10–6), БАТЭ — 10 (3, 1, 1, 11–8), AZ — 4 (1, 1,3, 5–10), Шэрыф — 4 (1, 1, 3, 5–7).

«Дынама» і AZ знаходзяцца вышэй за БАТЭ і «Шэрыф» за кошт сустрэчаў асабістых сустрэчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?