Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі невялікі снег. Днём па паўднёва-ўсходняй палове снег, мокры снег, слабы галалёд. У асобных раёнах туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–10°С,

пры праясненнях да мінус 13–16°С; днём ад 0°С па поўдні да мінус 7°С па поўначы.

У Мінску 7 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём невялікі снег, слабы галалёд. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 4–9 м/с. Тэмпература паветра

ноччу мінус 8–10°С, днём мінус 4–6°С.

У наступныя двое сутак, 8–9 снежня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 8 снежня пераважна па паўднёвай палове снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С,

пры праясненнях да мінус 10–16°С; днём 0 — мінус 7°С.

У Мінску 8 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–8°С, днём мінус 2–4°С.

9 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі (снег, па поўдні з дажджом).

Па паўночным захадзе месцамі моцны снег, мяцеліца.

У асобных раёнах галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–8°С, пры праясненнях да мінус 11–13°С;

днём ад мінус 4°С па паўночным захадзе да плюс 2°С па паўднёвым усходзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?