Вывучэнне замежнай мовы дома — няўжо гэта магчыма? Сёння дыстанцыйнае вывучэнне замежных моваў — не толькі лёгкі і зручны спосаб навучання, але і эфектыўны, лічаць выпускнікі моўных курсаў ЕШКО.

Па-першае, навучаючыся дома, вы выкарыстоўваеце ўсе магчымасці для стварэння максімальнага камфорту падчас навучання.

Па-другое, засяроджанасць на ўспрыманні інфармацыі значна вышэйшая, чым на занятках у групе.

Па-трэцяе, падача матэрыялу ад простага да больш складанага дазваляе паступова засвойваць і ўдасканальваць нават самыя складаныя тэмы.

Па-чацвертае, вы самі ўсталёўваеце зручны вам тэмп навучання і заўсёды можаце аддаць больш часу працы над больш складанымі тэмамі.

Па-пятае, адпрацоўваць правільнае вымаўленне вы можаце з дапамогай аўдыёматэрыялаў.

Па-шостае, у вас заўсёды ёсць падтрымка вашага выкладчыка, які пракансультуе і дапаможа ў выпадку ўзнікнення цяжкасцяў у навучанні.

Акрамя таго, на заняткі досыць аддаваць па 30 хвілін у дзень, і ўжо пасля першых заняткаў вы заўважыце практычныя вынікі.

Сёння для вас даступна 9 замежных моваў розных узроўняў:

англійская мова (3 ўзроўні + бізнэс-англійская + англійская для дзяцей);

нямецкая мова (3 ўзроўні + бізнэс-нямецкая + нямецкая для дзяцей);

французская мова (2 ўзроўні);

італьянская мова (2 ўзроўні);

іспанская мова (2 ўзроўні);

польская мова (для пачаткоўцаў);

японская мова (для пачаткоўцаў);

кітайская мова (для пачаткоўцаў);

арабская мова (для пачаткоўцаў).

Запішыцеся на навучанне ў ЕШКО цяпер, і вы атрымаеце:

• Зніжку 15% на кожны месяц навучання.

Дасыланне матэрыялаў і аплата навучання ажыццяўляецца штомесяц.

А пры ўмове аплаты ўсяго курсу навучання адразу:

• Зніжку 25% + падарункі: супервокладку для падручнікаў і міні-курс па эфектыўным засваенні ведаў «Вучымся вучыцца», вызваленне ад выплаты рэгістрацыйнага ўнёску (-12 990 руб.) — Усе навучальныя матэрыялы да курсу дасылаюцца адразу адной пасылкай.

Запісацца на дыстанцыйныя курсы ЕШКО са зніжкамі, спампаваць пробны ўрок любога курсу, а таксама прайсці бясплатнае моўнае тэставанне вы можаце на сайце ЕШКО.

Англійская мова

Англійская мова — мова міжнароднай палітыкі, гандлю, турызму і інтэрнэту. Гэта сродак сусветных зносін. Каля мільярда жыхароў планеты гавораць сёння па-англійску!

Пачніце вывучэнне англійскай мовы па ўнікальнай методыцы ЕШКО, і вы хутка дасягнеце практычных вынікаў. Навучанне магчымае на ўзроўнях рознай складанасці: «Англійская для пачаткоўцаў», «Англійская для сярэдняга ўзроўню», «Англійская для найвышэйшага ўзроўню».

Англійская для дзяцей і школьнікаў

Не сакрэт, што максімальнага поспеху ў вывучэнні мовы лягчэй за ўсё дамагчыся, пачаўшы засвойваць яе яшчэ ў дзяцінстве. Курс ЕШКО «Англійская для дзяцей і школьнікаў» — неацэнная дапамога для юных студэнтаў нашай школы. Маляўнічае афармленне, падача матэрыялу ў гульнёвай займальнай форме палягчаюць вывучэнне замежнай мовы для дзяцей і падлеткаў.

Навучанне магчымае на 2-х узроўнях.

Нямецкая мова

Па-нямецку гавораць не толькі ў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Нямецкая таксама выкарыстоўваецца ў Скандынавіі, Нідэрландах, на Балканах і ў Турцыі. З развіццём гандлю і турызму значнасць гэтай мовы прыкметна ўзрасла. Яна зрабілася адной з асноўных моваў зносін у Еўропе і за яе межамі.

Навучанне магчымае на 3-х узроўнях: «Нямецкая для пачаткоўцаў», «Нямецкая для сярэдняга ўзроўню», «Нямецкая для найвышэйшага ўзроўню».

Французская мова

Кажуць, што дакладней за ўсё выказаць свае думкі і пачуцці можна па-французску. Французская па-ранейшаму застаецца адной з дыпламатычных моваў. Цяпер гэта дзяржаўная мова не толькі Францыі, але і многіх краін Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Навучанне магчымае на 2-х узроўнях: «Французская для пачаткоўцаў» і «Французская для сярэдняга ўзроўню».

Унікальная магчымасць для тых, хто вывучае французскую, — размовы з выкладчыкам — носьбітам мовы.

Італьянская мова

Граматыка італьянскай мовы не ўяўляе асаблівых складанасцяў, а сказы поўныя мелодыкі. Вас здзівіць лёгкасць, з якой вы зможаце мець зносіны ў паўсядзённых сітуацыях пасля нядоўгачасовага навучання. Італьянская мова лёгка даецца нават тым, хто не мае досведу вывучэння замежнай мовы.

Навучанне праводзіцца на 2-х узроўнях: «Італьянская для пачаткоўцаў» і «Італьянская для сярэднягага ўзроўню».

Іспанская мова

Іспанская з’яўляецца адной з самых лёгкіх для засваення моваў. Цяпер іспанская мова атрымлівае ўсё больш шырокае распаўсюджанне і ў ЗША. Пачаўшы вывучаць гэтую меладычную мову, вы будзеце захопленыя яе гучаннем. Вы здзівіцеся, зразумеўшы, што вывучэнне іспанскай зрабілася для вас чымсьці кшталту хобі.

Навучанне праводзіцца на 2-х узроўнях: «Іспанская для пачаткоўцаў» і «Іспанская для сярэдняга ўзроўню».

Польская мова

Веданне польскай мовы зрабілася надзённай неабходнасцю для тысяч беларусаў, якія наведваюць Польшчу з той ці іншай мэтай. Вывучэнне польскай мовы на курсах ЕШКО дапаможа вам развіць камунікатыўныя навыкі, навучыцца размаўляць на розныя жыццёва важныя тэмы, а таксама прынясе станоўчыя эмоцыі.

Кітайская мова

Пад кіраўніцтвам дасведчанага выкладчыка вы спазнаеце старажытную мову Паднябеснай, дакранецеся да таямніцаў Усходу, зможаце мець зносіны з прадстаўнікамі вялікага кітайскага народа, што дазволіць вам упэўнена адчуваць сябе не толькі ў Азіі. Кітайская мова атрымлівае ўсё большае распаўсюджанне ва ўсім свеце. Вам даецца ўнікальная магчымасць навучыцца размаўляць на гэтай мове.

Арабская мова

Веданне арабскай мовы адкрывае шырокія магчымасці знаёмства з экзатычнай культурай Егіпта, Сірыі, Туніса і іншых арабскіх краін. Навучаючыся на курсе, вы пазнаёміцеся з найпрыгажэйшым арабскім пісьменствам, якое не можа пакінуць абыякавым нават далёкага ад мовазнаўства чалавека.

Унікальная магчымасць для тых, хто вывучае арабскую мову, — размовы з выкладчыкам — носьбітам мовы!

Японская мова

Сёння Японія ўвасабляе апошнія дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу. Разам з героямі курсу вы наведаеце японскую сям’ю, прыгатуеце японскую вячэру, пабываеце ў найцікавейшых кутках краіны, зробіце пакупкі, станеце ўдзельнікам святкавання дня нараджэння і традыцыйнай у Японіі чайнай цырымоніі, пазнаёміцеся з сістэмай адукацыі і звычаямі.

Інфармацыйная служба ЕШКО:

(017) 345-33-30, (029) 691-03-30 Velcom, (033) 691-03-30 МТC

працуе для вас з панядзелка да пятніцы з 9.00 да 21.00, у суботу — з 9.00 да 17.00.

ЗП «ЕШКО», УНП 101491292

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0