Пра гэта старшыня Федэрацыі заявіў, выступаючы на чацвертым г.зв. усебеларускім сходзе.

«19 снежня адбудуцца выбары прэзідэнта краіны. Мы ўжо пачулі і пабачылі ўсіх кандыдатаў. Гэта, на мой погляд, лепшая агітацыя альбо „за“, альбо „супраць“.

Акрамя дзейнага прэзідэнта ніхто толкам не разумее, куды павінна ісці Беларусь,

што трэба рабіць для развіцця суверэннай краіны. Ніхто з іх не бачыць, колькі зроблена вамі ў краіне за гэты час, зроблена за кошт сваёй працы нашымі людзьмі, грамадзянамі Беларусі.

І толькі ў праграме Аляксандра Рыгоравіча,

яго дакладзе мы бачым рэальнасць, якая ідзе ад жыцця, ад сітуацыі, ад грамадства. І гэтую праграму прэзідэнта мы павінны падтрымаць. Я ўношы прапанову: трэба вось гэтую кнігу, якую мы выдалі і з якой азнаёміліся дэлегаты, падараваць кандыдатам у прэзідэнты»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?