4 лістапада ў Музэі гісторыі беларускага кіно распачалася праграма «Дракула Брэма Стокера ў кінематографе ХХ стагодзьдзя». Праграма ладзіцца ў межах рубрыкі «Панарама жанравага кіно» – і прысьвечаная аднаму з самых знакамітых кінапэрсанажаў. У лістападаўскія суботы пакажуць сем клясычных фільмаў кінадракуліяны.

Гледачы ўжо пазнаёміліся зь шэдэўрам-нямком Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў «Насфэрату, сымфонія жаху» і стужкаю Тода Браўнінга «Дракула» 1931 году з Бэлам Лугошы.

11 лістапада адбудзецца паказ малавядомых у нас карцінаў «Дачка Дракулы» Ламбэрта Хільера і «Сын Дракулы» Робэрта Сьёдмака. 18 лістапада плянуецца нямецкі фільм Вэрнэра Гэрцага «Насфэрату, сымфонія начы» 1979 году. А на 25-га прызначаныя «Дракула Брэма Стокера» Фрэнсіса Форда Копалы й пародыя Мэла Брукса «Дракула мёртвы й задаволены». Дзьве апошнія стужкі часам дэманстраваліся па тэлевізіі.

Музэй беларускага кіно зьбіраецца й надалей знаёміць гледачоў з сусьветнай клясыкай аўтарскага – і жанравага кіно.

11 лістапада сэансы а 14.00, 15.30, 18.00, 19.30.

18-га – 14.00 і 18.00.

25-га – 14.00, 16.30, 18.00.

Адрас музэю: Менск, Плошча Незалежнасьці, вул.Сьвярдлова, 4.

Тэлефон для даведак: 227-10-75.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?