У 2010 годзе ЗША сумесна з краінамі НАТА распрацавала план абароны Польшчы і краін Прыбалтыкі ад расійскай агрэсіі,
паведамляе сайт WikiLeaks. Беларусь у сферу абароны інтарэсаў ЗША не ўвайшла.

Паводле сакрэтных дакументаў, апублікаваных 6 лістапада на сайце Джуліяна Асанджа, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан у студзені падпісала сакрэтны даклад, паводле каторага Злучаныя Штаты абавязваюцца пашырыць план абароны Польшчы. Паводле гэтага дакументу, у план абароны маюць увайсці таксама краіны Прыбалтыкі — Літва, Латвія і Эстонія.

Згодна плану НАТА, які атрымаў гучную назву «Eagle Guardian» (Арол Абаронца), Польшча і прыбалтыйскія краіны маюць увайсці ў агульную зону абароны альянса. У выпадку узброенай агрэсіі Расіі Латвію, Літву і Эстонію павінны абараняць дзевяць вайсковых дывізій ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Польшчы.

Згодна перапісцы амерыканскіх дыпламатаў, урады прыбалтыйскіх краін вельмі пазітыўна ўспрынялі з’яўленне такіх дамоўленасцяў.

З дакументаў, апублікаваных WikiLeaks, таксама вынікае, што дасягненню дамоўленасці аб пашырэнні зоны абароны паспрыяла грузіна-расійская вайна. У прыватнасці, нямецкі бок толькі пасля канфлікту ў Паўднёвай Асеціі пагадзіўся прыступіць да перамоваў аб магчымай узброенай абароне Прыбалтыкі ад Расіі.

WikiLeaks распачаў публікацыю сакрэтных дыпламатычных дакументаў ЗША з канца лістапада. Дэпешы з пасольства ЗША ў Мінску пакуль не публікаваліся, хоць на сайце сцвярджаецца аб наяўнасці больш чым 1800 такіх дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?