6 снежня людзі з розных куткоў Беларусі адправілі ўдзельнікам чацвертага ўсебеларускага сходу каля 80 тэлеграм са скаргамі. Атрымалася невялікая акцыя: яны сабраліся на мінскім паштамце і даслалі свае звароты разам.

«Тэматыка амаль усіх тэлеграм у нас была — па працы судоў, пракуратуры, КДБ, Адміністрацыі прэзідэнта… Пра тое, што людзі доўгія гады ходзяць і не могуць дамагчыся справядлівасці ў гэтай краіне», — распавяла адна з удзельніц акцыі Раіса Крачко.

Аднак па дзяржаўным тэлеканале ОНТ паведамілі, што каля 150 чалавек даслалі тэлеграмы, і яны пераважна датычаць пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?