П’яны скандаліст аказаў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і зламаў нагу ўчастковаму інспектару Рагачоўскага РАУС. У дачыненні да 48-гадовага жыхара вёскі Мінькоў распачата справа на падставе арт. 363 КК (супраціўленне работніку міліцыі), паведаміў следчы пракуратуры Рагачоўскага раёна Аляксей Лягчылкін.

Паводле яго слоў, 17 лістапада жыхарка вёскі Забалоцце выклікала міліцыю ў сувязі са скандалам, які ўчыніў яе сужыцель. На выклік прыбылі два міліцыянеры. Грамадзяніна пасадзілі ў аўтамабіль, каб даставіць у РАУС. Ён пачаў аказваць актыўнае супраціўленне, таму міліцэйскі аўтамабіль спынілі, дэбашыра вывелі з яго і паспрабавалі надзець кайданкі.

Ён пачаў наносіць удары міліцыянерам рукамі і нагамі.

Пасля ўдару нагой адзін з міліцыянераў паваліўся, на яго ўпаў хуліган, у выніку ўчастковы атрымаў траўму — пералом нагі. Дэбашыр усё-такі быў дастаўлены ў аддзел, а пацярпелы міліцыянер — у бальніцу, дзе яму аказалі дапамогу.

Паводле слоў следчага, у 2009 годзе ў раёне быў зафіксаваны падобны выпадак — тады п’яны скандаліст зламаў міліцыянеру руку, за што быў прыцягнуты судом да абмежавання волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?