Відаць, кіраўнікі аршанскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у адрозьненьне ад калег з суседняга Шклоўскага раёну, прыпіскамі не займаюцца. Пра што сьведчаць даныя аб мізэрных надоях малака, якія друкуюцца ў мясцовай газэце. Нешматлікімі гаспадаркамі, дзе надойваюць ад каровы звыш 10 літраў малака, зьяўляюцца Аршанская птушкафабрыка ды прадпрыемства «Штоцт» (былы калгас імя Чапаева, узяты на 50 гадоў у арэнду нямецкай фірмай). А ў гаспадарцы «Смаляны» ад каровы атрымалі ўсяго 2,5 літра малака. А традыцыйная зімовая бяскорміца яшчэ наперадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?