Мяне завуць Васіліна Сапач. Я жыву ў в. Маркава (Маладэчанскага р-ну). Мне 13 гадоў і я вучуся ў 7-й клясе. Пішу вершы, а нядаўна напісала апавяданьне.

— У якой краіне мы жывём?! Хто мы?! Усе забыліся, хто мы насамрэч — казаў заяц Боб, пыхкаючы люлькай і пры гэтым гледзячы ў акно, на магістраль.

— До’ табе жаліцца, — злавала жонка, — ты ж ня можаш увесь час стаяць ля акна. І наагул: ты закінуў усю сваю працу. Дзе мы цяпер грошы возьмем? — заплакаўшы, яна выйшла ў спальню.

Боб і Лілея жылі небагата. Боб рабіў цацкі з гліны, з драўляных дошчачак, нават з воску. Лілея адносіла на кірмаш. Часам Боб задумваўся пра краіну, яе ўладу. Здаралася, ён марыў пра тое, што ён кіраўнік краіны, што ўсім добра, бо ён ведае, як кіраваць. У гэтыя хвіліны ён забываўся пра ўсё і знаходзіўся недзе вельмі далёка.

Вось і цяпер адбывалася тое самае. Ён не разумеў сучаснай палітыкі. Патрэбна было плаціць падаткі. А за нешта трэба ж было жыць. На апошняе грошай не хапала. Жылі на што прыходзілася. Так больш прадаўжацца не магло. Боб пайшоў да чыноўнікаў папрасіць чаго-небудзь. Але як вядома: «Чыноўнікі і чэрці аднае шэрсьці». Мала таго, што зь яго там насьмяяліся, дык яшчэ за дзьверы выгналі.

— Я што ім, заяц бяз вуха?! Гэта ўжо невыносна і ня сьмешна!

А тым часам у чыноўнікаў:

— Сёньня прыходзіў нейкі тып, прасіў дапамогі, ну, карацей, як мы кажам, заяц бяз вуха. Ох, заладзілі хадзьбу перад самымі выбарамі. Прыйдзецца арлом варону назваць, галоўнае, каб паверылі.

— Боб, хадзі есьці, — клікала жонка. Але Боб нічога ня чуў. Ён стаяў каля акна, пыхкаў люлькай і глядзеў некуды далёка, на магістраль, на машыны, што беглі ў далеч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0